У Беларусі будзе паэтапна павышацца аплата за ўтрыманне дзяцей у дашкольных установах адукацыі, паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Паводле яго слоў,

сёння гэта аплата складае штомесяц ад 40 да 80 тыс. рублёў у залежнасці ад віду і тыпу ўстановы адукацыі. Гэта сума пакрывае толькі 40% кошту харчавання дзяцей.
Фарыно прывёў у параўнанне кошт наведвання дзіцем дашкольнай установы «на Захадзе», якая, паводле яго слоў, складае ад 400 да 800 еўра за месяц.

«Безумоўна, будзе адбывацца павышэнне аплаты за ўтрыманне дзяцей у дашкольнай установе, але гэта будзе адбывацца паэтапна, паслядоўна, з улікам фінансавага стану ў цэлым нашай дзяржавы, эканомікі», — сказаў Фарыно. Паводе яго слоў, вывучаецца таксама магчымасць дыферэнцыяцыі аплаты за ўтрыманне дзяцей у дашкольнай установе ў залежнасці ад даходаў бацькоў.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што з улікам цяперашняй эканамічнай сітуацыі існуе праблема ў забеспячэнні харчавання дзяцей у дашкольных установах у адпаведнасці з нарматывамі, распрацаванымі ў Міністэрстве аховы здароўя. «Хацелася б, каб бацькі правільна ўспрымалі гэта», — прадоўжыў Фарыно. Паводле яго слоў, бацькі дашкольнікаў маюць права ўносіць даплату на харчаванне дзяцей праз папячыцельскія саветы. Гэта дазволіць поўнасцю выканаць «грашовыя і натуральныя» нормы харчавання.

Фарыно зазначыў, што

зборы сродкаў з бацькоў праз папячыцельскі савет установы адукацыі — легальныя і публічныя;
усе астатнія «зборы, паборы ў сістэме адукацыі з’яўляюцца неафіцыйнымі і незаконнымі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?