Абазначэнне маркі аўтамабільнага бензіну і дызельнага паліва зменіцца ў Беларусі з 2013 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

31 снежня 2012 года ў сілу ўступіць тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб патрабаваннях да аўтамабільнага і авіяцыйнага бензіну, дызельнага і суднавага паліва, паліва для рэактыўных рухавікоў і мазуту». Асаблівасцю дакумента з’яўляецца ўвядзенне паняцця экалагічнага класа паліва — класіфікацыйнага кода (К2, К3, К4, К5), які вызначае патрабаванні бяспекі паліва.

«У сувязі з гэтым зменіцца абазначэнне маркі аўтамабільнага бензіну або дызельнага паліва», — адзначылі ў канцэрне.

Напрыклад, марка бензіну будзе абазначацца так: АІ-95-К5,
дзе літары АІ абазначаюць аўтамабільны бензін, 95 — лічбавае абазначэнне актанавага ліку аўтамабільнага бензіну, вызначанага метадам даследавання, а сімвалы К5 абазначаюць экалагічны клас паліва.

Абазначаэнне дызельнага паліва будзе ўключаць у сябе літары ДП, якія абазначаюць дызельнае паліва для аўтамабільных рухавікоў, літары Л (летняе), З (зімовае), А (арктычнае), Е (міжсезоннае), якія абазначаюць кліматычныя ўмовы прымянення, і сімвалы, якія абазначаюць экалагічны клас дызельнага паліва. Напрыклад, ДП-З-К4 (дызельнае паліва зімовае экалагічнага класа 4).

Абазначэнне маркі паліва можа дадаткова ўключаць гандлёвую марку (гандлёвы знак) вытворцы.

Дзяржаўнымі стандартамі, якія дзейнічалі ў Беларусі, вызначэнне экалагічных класаў паліва не прадугледжвалася. Пастаўляючы значную колькасць сваёй прадукцыі на экспарт, беларускія нафтаперапрацоўшчыкі ў рабоце над якасцю нафтапрадуктаў арыентаваліся на еўрапейскія экалагічныя стандарты (Еўра-4 і Еўра-5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?