01.02.2007 / 21:26

Прынясіце выбачэньні за апэрацыю «Вісла» 13

Сусьветны кангрэс украінцаў хоча, каб Польшча выплаціла рэкампэнсацыі за апэрацыю «Вісла» 1947 г. і прызналі генацыд украінскага народу.

Сусьветны кангрэс украінцаў хоча, каб Польшча выплаціла рэкампэнсацыі за апэрацыю «Вісла» 1947 г. і прызналі генацыд украінскага народу.

У звароце, разасланым па ўсім сьвеце, Сусьветны кангрэс украінцаў заклікаў Раду Эўропы, ААН ды іншыя міжнародныя арганізацыі схіліць Польшчу да прызнаньня, што праведзеная ў 1947 г. акцыя «Вісла» была велізарнай этнічнай чысткай. Сусьветная грамадзкая думка павінна, зазначаецца ў звароце, прымусіць Варшаву прынесьці выбачэньні ды выплаціць рэкампэнсацыі ахвярам згаданай чысткі.

Аўтары заявы зазначаюць: «Этнічная чыстка сярод украінцаў падчас акцыі «Вісла» ёсьць найвялікшай трагедыяй, якая напаткала ўкраінскі народ з часоў Галадамору ў 1932‑33 гг, а таксама страшных пакутаў Другой сусьветнай. Сусьветны кангрэс украінцаў зьвяртае ўвагу Рады Эўропы, АБСЭ, ЭЗ, ААН на тое, што польскі ўрад адкрыта адмовіўся асудзіць акцыю, перапрасіць украінцаў, а таксама выплаціць рэкампэнсацыі ахвярам акцыі «Вісла». Сусьветны кангрэс украінцаў мяркуе, што неабходны націск з боку ўрадаў іншых краінаў павінен схіліць Польшчу да правільнага кроку».

Аўтары таксама зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны, каб той зрабіў пытаньне часткай ўкраінска‑польскіх стасункаў».

Кіраўнікі ўкраінскай дыяспары, якія складаюць Кангрэс, нагадваюць, што падчас праведзенай у 1947 г. вайскова‑паліцэйскай апэрацыі з тэрыторыі паўднёва‑ўсходняй Польшчы былі прымусова выселеныя на паўночны захад краіны больш за 150 тыс. украінцаў і лемкаў. Шмат хто зь іх трапіў у працоўны лягер у Явожне, які раней зьяўляўся – як яны падкрэсьліваюць – філіялам лягеру сьмерці Асьвенцім».

На іх думку, гэткую чыстку ня могуць апраўдаць нават спасылкі Варшавы на Ўкраінскую паўстанцкую армію, што дзейнічала на паўднёвым усходзе Польшчы, бо – як пішуць яны – у нашай краіне тады дзейнічалі шматлікія падпольныя ўзброеныя арганізацыі, а маштабныя рэпрэсіі напаткалі толькі ўкраінцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ветразь / Адказаць
03.02.2007 / 10:09
Бандэраўцы,якмя атабарыліся за мяжой зажадалі стаць беззаганнымі анёламі,забыўшы на свае злачынствы,Раю гэтым бандзюгам прачытаць "Доўгую дарогу да дому"Васіля Быкава,дзе ён піша аб тым хто сапраўды зьнішчыў Хатынь-бандэраўцы.А што адносна Польшчы і яе дзеянняў пад час аперацыі"Вісла",то -па першае Польшча тады знаходідася ў лапах маскоўскіх бальшавыікоў і сама такіх рашэнняў не прымала,а па другое-тыя злачынствы,якія зрабілі бандэраўцы на гэтых тэрыторыях выразна паспрыялі правядзенню аперацыі"Вісла" і злачынным чынам яна не праводзіласяі яшчэ вапта тут так сама нагадаць аб злачынных дзеяннях УПА на ВАЛЫНІ пад час вайны,калі гэтыя бандзюгі,дзейнічая з дазволу іх гаспадароў-нямецкіх фашыстаў палілі польскія вёскі разам з людьмі,забівалі іх самымі жорсткімі спосабамі не шкадуючы ні зяцей ні хворых ні жанчын і зноў хачу зьвярнуць ўвагу асабліва моладзі,з Беларусі,паспытайце сваіх бабуль і дзядоў хай яны вам распавядуць пра дзеянні ўкраінскіх прафашысцкіх і фашысцкіх фармаванняў на Беларусі,іх тут было поўна і памяць аб сабе яны пазаставілі вельмі дрэнную,паводзілі сябе часта горш за гітлераўцаў і таму не палякі перад гэтаў дзікунскаў бандай фашыстаў павінны выбачацца,а яны і перад палякамі і перад Беларусамі,паміж іншым гэтых вылюдкаў пад час выўны было поўна і ў Мінску,дзе яны дапамагалі нішчыць жыдоў,як і па ўсёй Беларусі,а таксма дапамагалі немцам нішчыць Варшаўскае паўстанне і паўстанне ў варшаўскім Гэтта і на іхных рукаж і сумленнях беларускай крыві надта многа.
0
шчасны №13 / Адказаць
03.02.2007 / 12:09
2 ветразь на паляках і бяз гэтага шмат крыві. і хто іх прымушаў забіваць беларускіх сялянаў на"крэсах",мо таксама масква?
0
тт / Адказаць
03.02.2007 / 13:24
=Раю гэтым бандзюгам прачытаць "Доўгую дарогу да дому"Васіля Быкава,дзе ён піша аб тым хто сапраўды зьнішчыў Хатынь-бандэраўцы.= Па гісторыі Вам, ветразь, два балы. Бандэраўцы на баку немцаў не ваявалі, на баку немцаў былі або мельнікаўцы, або проста украінскія батальёны. Як зрэшты былі і беларускія паліцэйскія батальёны, якія таксама панішчылі нямала насельнцітва А самую масавую разьню падчас Другой сусьветнай зрабілі беларусы, калі выразалі 13 тыс. варшавянаў падчас жнівенскага паўстання 1944 г.Брыгада Браніслава Камінскага з Бранскай вобласці (сам ён ураджэнец Полаччыны) і даўкамплектаваная беларускімі сынамі з Лепельшчыны, Дзятлаўшчыны і Наваградчыны. Нават немцы былі ў шоку, і потым знішчылі беларуса Камінскага. Так што паасцярожней у ксенафобіі.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру