На пасяджэнні палаты прадстаўнікоў дэпутат Аляксей Кузьміч пацікавіўся ў міністра адукацыі Сяргей Маскевіча, хто з’яўляецца аўтарам ідэі выкладаць гісторыю і геаграфію Беларусі на расійскай мове. Міністр адказаў: аўтараў няма, ініцыятары — «канкрэтныя грамадзяне».

«Аўтараў тут няма, а ініцыятары гэтай справы — канкрэтныя грамадзяне, якія нават у судовым парадку дамагаліся, каб гэтыя і некаторыя іншыя прадметы, уключна нават з беларускай літаратурай, выкладаліся на расійскай мове. Іхны аргумент, што ў нашай краіне двухмоўе і яны разумеюць гэта, як права выбіраць мову.

У мяне асабіста іншы падыход да гэтай праблемы:

я лічу, што двухмоўе — гэта абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі ведаць беларускую мову і валодаць ёй.

Гэта не права выбару адной з двух моваў, а абавязак. Гэта мая асабістая думка»,
 — заявіў міністр адукацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?