Сёння ноччу, 4 лістапада, на пажары ў вёсцы Якавічы (Маладзечанскі раён) загінулі двое дарослых і паўтарагадовае дзіця.

У Маладзечанскі раён яны — 37-гадовы мужчына, 21-гадовая жанчына і паўтарагадовае дзіця — пераехалі менш чым месяц таму. Засяліліся ў дом, які належыць сваякам мужчыны, але ў якім 10 гадоў ніхто не жыў. Наладзілі гаспадарку, пазнаёміліся з суседзямі, якія адгукаюцца пра загінулых станоўча.

Пра пажар выратавальнікам у 4 гадзіны 11 хвілін па тэлефоне паведаміў мясцовы жыхар.

Што стала прычынай пажару, установіць пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?