На могілках на ўсходняй ускраіне Бялынічаў (Магілёўская вобласць) невядомыя вандалы пашкодзілі 28 надмагільных помнікаў, сем з якіх не падлягаюць аднаўленню.

Разбураныя надмагільныя помнікі пабачыла раніцай 3 лістапада мясцовая жыхарка, якая прыйшла адведаць магілы родных. Пра здарэнне яна адразу паведаміла ў міліцыю.

Як сказаў начальнік Бялыніцкага РАУС Юрый Сіманаў, сем пашкоджаных помнікаў ужо не падлягаюць аднаўленню, астатнія маюць розную ступень пашкоджання, некаторыя проста ссунутыя са сваіх месцаў.

Распачата справа па частцы 1 артыкула 347 Крымінальнага кодэкса (здзек з трупа або магілы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?