10 лістапада (чацвер) у Варшаве адбудзецца сустрэча з беларускімі пісьменнікамі і прэзентацыя кнігі польскіх перакладаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia», выкананых Адамам Паморскім.

У сустрэчы возьмуць удзел пісьменнікі Ева Вежнавец, Ігар Бабкоў, Артур Клінаў, Андрэй Хадановіч.

Таксама ў межах сустрэчы будзе прэзентаваны том польскіх перакладаў вершаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia». Перакладчык тому, старшыня польскага ПЭН-клуба Адам Паморскі таксама возьме ўдзел у імпрэзе.

Вечарына адбудзецца ў Варшаве, у зале Дома літаратуры (Кракаўскае прадмесце, 87/89). Пачатак а 18-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0