05.11.2011 / 12:00

Літоўскага палітыка будуць судзіць за адмаўленне савецкай агрэсіі 4

Літоўскага палітыка, кіраўніка партыі «Фронтас» Альгердаса Палецкіса пракурор Віленскага суда прапануе прысудзіць да аднаго года пазбаўлення волі ўмоўна за адмаўленне савецкай агрэсіі.

Гэта будзе першы прысуд такога кшталту ў Літве. Адмаўленне агрэсіі Савецкага Саюза па законах Літвы караецца крымінальнай адказнасцю. Выкананне прысуду пракурор прапануе адкласці на два гады: на працягу ўсяго гэтага часу Палецкіс не будзе мець права пакідаць месца жыхарства больш чым на сем сутак без дазволу.

Палецкіс не прызнае віны. У тэлеперадачы, прысвечанай падзеям у Вільні 13 студзеня 1991 года,

ён сказаў, што «тады свае стралялі ў сваіх».
Гэтыя яго словы былі вытлумачаны як нанясенне абразы памяці людзей, якія загінулі ў тэлевежы падчас яе штурму савецкімі вайскоўцамі.

Палецкіс сцвярджае, што ў тэлеперадачы яму не далі дамовіць фразу, у якой ён спасылаецца на кнігі і публікацыі пра тое, што хтосьці страляў і зверху, з тэлевежы.

паводле БелТА

0
sid / Адказаць
05.11.2011 / 12:18
Вось вам і дэмакратыя.
0
Міхаліна / Адказаць
05.11.2011 / 12:40
Вельмі хочацца дажыць да часоў, калі і ў нас уся савецкая прапаганда будзе пад канстытуцыйнай забаронай.
0
Satan / Адказаць
05.11.2011 / 17:53
2Міхаліна Глупость. И эта глупость ничем не отличается от глупости сегодняшней об пятых колоннах. Хотя не. Лука до конституционных запретов не додумался. Все-таки он умней будет. К тому же советская литература ржачная. Я вот вчера листал книжку Осторожно: Диверсия! Хотел отсканить пару листиков, да, выложить вместе с высером АГЛ об урагах, да руки не дошли. Но повеселила от души она меня. И, кстати, что считать за пропаганду, а что нет? Ну погоди! будем запрещать? А там есть скрытая пропаганда ;)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру