Імя Лявона Вольскага стала амаль сінонімам словазлучэння «беларускі рок-н-рол». Лідар легендарных «Мроі» і NRM, аўтар культавай песні «Я нарадзіўся тут», стваральнік любімай народам «Крамбамбулі», а таксама сатырычных прыпевак пра ідэйных апанентаў Саўку і Грышку — здаецца, не засталося такога жанру, у якім не паспрабаваў сябе Вольскі.

— Я музыка, для мяне складана выбраць тры любімыя песні. Таму хай гэтая падборка будзе з фолькавых песняў. Канешне, існуюць тысячы песняў, якія я вельмі люблю: ад The Beatles і Джыма Морысана да сучаснай музыкі. Я ўвесь час слухаю заходнюю музыку дома, у машыне заўжды яна гучыць. Аднак у гэтым праекце, хай будзе фольк — той, які мы з музыкамі любім, слухаем і спяваем.

Абраць нават з фольку ўсё адно складана. У нас вельмі багатая песенная культура. Вось, напрыклад, песня «Сівы конь». Гэта супольная песня беларуская і ўкраінская, бо яна была напісана ў Палессі. Адзін з найлепшых узораў фолькавай музыкі.

Ці гумарная песня «Кура-шчабятура», якую мы таксама вельмі любім.

А вось яшчэ адна палесская песня — «Карчомка», толькі тым разам вясёлая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?