У Мінску праходзіць справаздачна-выбарны з’езд Беларускай партыі «Зялёныя» (БПЗ).

Як паведаміў лідар БПЗ Алег Новікаў, гэта чарговы з’езд партыі, які праводзіцца ў адпаведнасці з яе статутам і патрабаваннямі Міністэрства юстыцыі. «Мы павінны праводзіць з’езд раз у пяць гадоў. Таму мы яго і праводзім», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, на з’ездзе не чакаецца прыняцця нейкіх рэзалюцый і заяў.
«Мы проста абярэм старшыню, рэвізійныя органы, службовыя органы, зацвердзім спісы дэлегатаў і гэтак далей», — паведаміў Новікаў.

Як лічыць старшыня партыі, самыя вялікія дэбаты могуць разгарнуцца па пытанні змянення эмблемы БПЗ. Калі раней эмблема БПЗ уяўляла сабой выяву бусла на фоне зямнога шара, то цяпер, паводле яго слоў, плануецца змяніць эмблему на жабу.

У з’ездзе бяруць удзел 39 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?