«Лукашэнка цудоўна разумее — і прагназуе, што будзе абвал эканомікі. Ён цудоўна бачыць, што для ўлады надыходзяць кепскія часы. Але ён «да апошняга патрона», як сам заяўляў, будзе трымацца за ўладу», — так пракаментаваў загад Лукашэнкі міністру ўнутраных спраў «жорстка рэагаваць на любыя дзеянні» былы кандыдат на прэзідэнта Рыгор Кастусёў.

«Пачынаючы з новага года, сітуацыя ў эканоміцы рэзка абвострыцца. Да Новага года, па маіх падліках, долар вырасце да 12-ці тысяч, а гэта значыць, што заробкі большасці жыхароў краіны абваляцца яшчэ больш. Мне здаецца, што да Новага года сярэдні заробак па краіне будзе складаць каля $100. Рэакцыя насельніцтва на падзенне жыццёвага ўзроўню будзе адпаведнай: голад і холад могуць вывесці людзей на вуліцы.

Улада сама разумее, што давяла краіну да бездані, і Беларусь самастойна з гэтай ямы ўжо не выберацца.
Улада нават не думае пра рэфармаванне эканомікі, а без рэформаў, без дапамогі звонку нас чакае бездань.

Што да любых метадаў, то яны ўжо прымяняюцца: даўно ідуць незаконныя арышты, людзей могуць пасадзіць, намаляваўшы любое абвінавачанне. Лукашэнка проста развязвае рукі сілавым структурам, каб тыя не баяліся адказнасці. Лукашэнка пацвярджае падрыхтоўку да непрадказальных падзеяў у беларускім грамадстве», — заявіў Рыгор Кастусёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?