Ведаць экалагічныя праблемы роднага горада, а таксама спосабы іх вырашэння. Пазнаёміцца з дзейнасцю мясцовых экалагічных ініцыятываў і далучыцца да іх працы. Навучыцца пісаць пра экалагічныя праблемы і зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя. Зрабіць гэты свет крышку лепшым. Усё гэта змогуць людзі, якія стануць удзельнікамі асветніцкай «ЭкаСтудыі».

«ЭкаСтудыя» – гэта частка ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.
Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» будуць весці дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху. Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.

Асаблівасцю «ЭкаСтудыі» будзе яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.

Каб узяць удзел у курсе, неабходна да 8 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена да10 лістапада. Першы трэнінг адбудзецца 12 лістапада.

Пра дакладныя час і месца яго правядзення будзе дадаткова паведамлена адабраным да ўдзелу ў курсе людзям. У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе [email protected] з пазнакай «ЭкаСтудыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?