07.11.2011 / 03:13

«Беларуская мара» — вялікі фільм пра Плошчу (поўная версія) 95

Аўтарка — журналістка расійскага Першага канала беларуска Кацярына Кібальчыч.

«Беларуская мара». Так называецца першы вялікі фільм пра Плошчу-2010. Таемная прэзентацыя прайшла ў Мінску і ў Маскве ў нядзелю.

Аўтарка фільма — беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая зараз працуе на расійскім Першым канале. У Мінск яна прыехаць не змагла, бо знаходзіцца на дзявятым месяцы цяжарнасці.

Кацярына нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Спачатку працавала ў Мінску ў газеце «Свободные новості». З чэрвеня 2002 года — у праграме навін беларускага тэлеканала АНТ. А ў жніўні 2003 года пераехала ў Маскву і пачала працаваць на 3-м канале. З 2005 года перайшла ў праграму «Нядзельны Час» на Першым расійскім канале.

У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010–2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі, судзілішчы і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» постсавецкай рэспублікі.

«Беларуская мара» — апавяданне пра тое, як рэжым можа зламаць чалавека. І пра тое, як у дзяржаве з татальным кантролем можна быць шчаслівым, нягледзячы ні на што.

Вось як выглядаў трэйлер фільма:

NN.by

0
Беларуская мара знікла / Адказаць
06.11.2011 / 21:20
адгаманіла рошча залатая - не паказвае і не пампуецца
0
Dzianis / Адказаць
06.11.2011 / 21:23
This video is private. Sorry for that
0
Зина / Адказаць
06.11.2011 / 21:24
доступ зачынены да прагляда відэа. Зрабіце калі ласка адкрытым.
Паказаць усе каментары/ 95 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру