Каб набыць танную прадукцыю Баранавіцкага малочнага завода, у чарзе даводзіцца стаяць гадзінамі, піша «Звязда». Прычына — у кантрабандыстах, якія перапрадаюць тавары за мяжу, лічыць журналістка Святлана Яскевіч.

«Пакуль ёсць розніца ў цэнах, людзі будуць імкнуцца на гэтым зарабіць. Нават калі забароняць вывозіць тавары цераз афіцыйныя пераходы, кантрабандысты знойдуць лясныя сцяжыны».

Як выйсце з гэтага, журналістка прапануе… ўвесці нормы ўжывання малочных прадуктаў на сям’ю. «Дык, можа, час увесці нейкія разумныя нормы ўжывання, скажам, малочных прадуктаў на сям’ю? Рэгуляваць працэс можна пры дапамозе талонаў, якія магчыма выдаваць па месцы працы, а пенсіянерам — праз органы сацыяльнага забеспячэння?»

Сп. Яскевіч таксама наракае на «так званых беспрацоўных», якія, нідзе не працуючы, маюць грошы на казіно і начныя клубы, будуюць дамы і купляюць кватэры. І не плацяць падаткі ў бюджэт.

І тут журналістка прапануе звярнуцца да савецкага вопыта: «У некаторых выпадках не такой ужо недэмакратычнай выглядае былая законная практыка, калі за дармаедства маглі прыцягнуць да адказнасці». Апроч гэтага, журналістка прыводзіць прыклад «іншых краінаў», у якіх «суседзі першымі паведамяць у адпаведныя органы аб тым, што сусед падманвае дзяржаву».

Выклікае трывогу, што падобны артыкул з’явіўся ў дзяржаўнай прэсе. Магчыма, дзяржаўныя органы пачынаюць рыхтаваць насельніцтва да яшчэ большага адкату ў савецкае мінулае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?