Пра-бел / Пра-сьвет: Эсэістыка, рэцэнзіі, крытыка, рэфлексіі.

У лютаўскім выпуску (№ 4) чытайце:

Аляксей Лявончык. У пекле Азіі. Рэпартаж беларуса, які працуе ў Аўганістане.

Натальля Мяшкова. Польскі выбар беларусаў. Эсэ студэнткі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту пра тое, чаму каталікі Астравеччыны дагэтуль аддаюць перавагу польскай мове багаслужбаў.

Сяргей Харэўскі. Рагнеда раённага падпарадкаваньня. Лёс Заслаўя – горада і запаведніка – у часы лукашэнкаўшчыны.

Сяргей Богдан. Чатырнаццаць стагодзьдзяў нянавісьці, або Чаму Ірак ня стаў Японіяй?

Гісторыя беларускіх грошай. Гутарка са Зьмітром Гулецкім, аўтарам кнігі “Манэты Вялікага Княства Літоўскага”.

Дар’я Ліс. Неабмежаваныя «абмежаваныя магчымасьці». Новая публікацыя з цыклу пра становішча інвалідаў у Беларусі.

Фэлікс Акерман. Пошта з Трэблінкі. Нямецкі дасьледчык, які доўгі час жыў у Горадні і піша па-беларуску, прасочвае лёс гарадзенскіх жыдоў, які вядзе ў адно з самых жахлівых месцаў на зямлі…

Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў а найлепш падпісвайцеся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0