Аспірантку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта адлічылі пасля неатэстацыі яе за другі год навучання.
Цяпер дзяўчына чакае копіі пратаколаў пасяджэнняў атэстацыйных камісій. І пасля збіраецца пісаць міністру адукацыі Беларусі.
«Трэба давесці справу да канца. Калі са мной такое зрабілі, не хачу, каб і іншыя баяліся».
Таццяна не спадзяецца, што атрымаецца давучыцца ў Беларусі. Таму не выключае, што гэта можа быць аспірантура ў Літве ці Польшчы. Адлічэнне ж не паўплывала на яе працу над дысертацыяй. Яна па-ранейшаму збірае матэрыял па сваёй тэме — «Дзейнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР. 1944-1991 гг.»