Так, Кабякова Андрэя Уладзіміравіча ён прызначыў надзвычайным і паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве па сумяшчальніцтве.

Такім чынам Кабякоў, які быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта памяняе на пасада пасла ў Расіі Васіля Даўгалёва (ад жніўня 2008 г.).

Таксама Лукашэнка прызначыў:

Лапату-Загорскага Уладзіміра Мікалаевіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданэзія,

Молчана Андрэя Леанідавіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы,

Рахманава Сяргея Кімавіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі,

Сямешку Аляксандра Віктаравіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бахрэйн па сумяшчальніцтве

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

Нявыгласа Генадзя Мікалаевіча — намеснікам Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы,

Шагуна Анатоля Васільевіча — намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі,

Уцюпіна Паўла Уладзіміравіча — намеснікам міністра прамысловасці,

Ермаловіча Максіма Леанідавіча — намеснікам міністра фінансаў,

Курэннага Уладзіміра Пятровіча — старшынём Шумілінскага райвыканкама,

Панфілава Юрыя Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска,

Дымшы Юрыя Аляксеевіча — старшынёй Глускага райвыканкама,

пісьменніка Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча — галоўным рэдактарам газеты «Звязда»,

Бурскага Вячаслава Аляксандравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава» — кіруючая кампанія холдынгу «БелОМА»,

Капскага Анатоля Анатольевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» — кіруючая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?