У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачынаецца разгляд адміністратыўных спраў «маладафронтаўцаў» Міхаіла Мускага, Сяргея Павала і Рамана Васільева. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ), а менавіта ў спробе закідаць помнік Леніна яйкамі пад лёзунгі «Камунізм пад трыбунал» і «Спыніць камунізм».

Выходныя яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Стала вядома, што справу Міхаіла Мускага разглядала суддзя Казак, Сяргея Паўла — суддзя Сямахіна, Васільева — Хаткевіч Яўген.

Сяргей Павал пакараны арыштам на 7 сутак. Мускаму таксама «адмералі» 7 сутак. Раману Васільеву прысудзілі 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?