Брэсцкі аргкамітэт Народнага сходу вырашыў праводзіць другі сход 10 снежня, а не 12 лістапада.
Старшыня схода Зінаіда Міхнюк патлумачыла, што сход вырашылі правесці пазней, каб прымеркаваць да дня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
"Пачакаем, пакуль цукар стане 10 тысяч, талоны — 2 тысячы. Тады, можа, незадаволеныя і з'явяцца", — кажа Зінаіда Міхнюк.
Сход плануецца зладзіць у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.
11 лістапада Зінаіду Міхнюк чакае суд за правядзенне мінулага Народнага схода.