Парламенцкія выбары могуць быць перанесены з кастрычніка наступнага года на красавік, піша расійскае выданне.

Паводле экспертаў газеты, плануючы правесці датэрміновыя выбары, Аляксандр Лукашэнка разлічвае пазбегнуць ціску Захаду. ЕС і ЗША патрабуюць ад беларускіх уладаў дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Эксперты лічаць, што ў выпадку пераносу выбараў беларускія ўлады яшчэ больш пагоршаць сваю ізаляцыю.

Самі ўлады ад інфармацыі аб меркаваным пераносе выбараў пакуль адмаўляюцца. Сакратар беларускага ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што аб змене даты выбараў яму нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?