За апошні час у межах ЕС дакладна акрэсліліся тры геапалітычныя цэнтры, чые інтарэсы засяроджаныя на Беларусі, Украіне, Малдове і Расіі. Гэтымі гульцамі ёсць Германія, Польшча і Літва. Калі памкненні Германіі і Польшчы падаюцца зразумелымі, то з’яўленне Літвы як самастойнага геапалітычнага суб’екта са сваёй асабістай вонкавапалітычнай дактрынай падаецца дзіўным і незразумелым. Тым не менш, Літва — вельмі актыўны геапалітычны суб’ект, які імкнецца, прынамсі, зацвердзіць сябе як асноўнага геапалітычнага гульца ў рэгіёне і стараецца ўплываць на палітычныя працэсы, што адбываюцца ў суседніх дзяржавах. Ускосна пра гэта сведчаць абвінавачанні з боку афіцыйнага Менска на адрас Літвы, што апошняя падтрымлівае беларускую апазіцыю і тым самым умешваецца ва ўнутранныя справы незалежнай дзяржавы, а таксама тое, што менавіта на тэрыторыі Літвы адбываюцца важныя сустрэчы прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з еўрапейскімі і амерыканскімі палітыкамі.

Поўны тэкст артыкулу можна прачытаць у часопісе «ARCHE».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0