09.11.2011 / 10:43

Банкі пачалі прадаваць валюту насельніцтву па пашпартах 2

З 9 лістапада ў Беларусі банкі пачалі ажыццяўляць продаж валюты фізічным асобам па дакументах, якія сведчаць асобу. Да іх адносяцца пашпарт грамадзяніна Беларусі, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы.

«Пры продажы замежнай валюты (як наяўнай, гэтак і безнаяўнай), плацежных дакументаў у замежнай валюце за беларускія рублі фізічным асобам банкамі рэгіструюцца звесткі дакумента, што сведчаць асобу. Да такіх рэквізітаў дакумента адносяцца: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці); найменне дакумента, яго серыя і нумар; ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар фізічнай асобы (пры адсутнасці нумара — дата нараджэння)», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

Інфармацыя пра рэквізіты аперацыі продажу замежнай валюты падаецца банкамі ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Разлік» адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь не пазней за банкаўскі дзень, што ідзе за днём адлюстравання аперацыі продажу замежнай валюты ў балансе банка.

Адзіная сістэма ўліку павінна быць укаранёная ва ўсіх банках. Увядзенне якіх-небудзь абмежаванняў па колькасці валюты, якая набываецца, не плануецца.

Правіла, якое прадпісвае фіксаваць пашпартныя звесткі пры куплі валюты, было ўведзена ў Беларусі ў 1997 годзе і дзейнічала да лютага 2006 года. Рашэнне вярнуць гэты парадак упершыню было аб’яўленае прэзідэнтам у канцы жніўня на нарадзе, дзе абмяркоўваўся сцэнарый выхаду на адзіны курс беларускага рубля.

***

6 кастрычніка 2011 года быў прыняты ўказ прэзідэнта № 449, якім зноў было ўстаноўлена правіла ажыццяўляць продаж валюты па дакументах, што сведчаць асобу. Указ прыняты «з мэтай упарадкавання ажыццяўлення фізічнымі асобамі валютна-абменных аперацый, звязаных з продажам ім замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь, прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці».

0
Paliasouschtschyk / Адказаць
09.11.2011 / 12:01
Schukaiuc durniau, dlia patschatku, Kab - zakilzac inspekcyiaj padatkau.
0
Мінак / Адказаць
09.11.2011 / 13:52
буду набываць у Вільні
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру