09.11.2011 / 11:23

Charter97.org вінаваціць найбуйнейшы мінскі гатэль у татальным сачэнні за кліентамі 18

«Еўропа» літаральна нашпігаваная жучкамі, піша сайт.

«Самым празрыстым гатэлем у Еўропе» называе пяцізоркавую гасцініцу сайт Хартыі-97, сцвярджаючы, што «супрацоўнікі КДБ аказваюць замежным гасцям арыгінальныя паслугі» і спасылаючыся на інфармацыю аднаго з супрацоўнікаў гатэля.

Як сцвярджае выданне, усе нумары гатэля цалкам праслухоўваюцца, а апаратура знаходзіцца ў адным з пакояў гатэля на трэцім паверсе. Акрамя гэтага, калі ў гатэлі спыняюцца асабліва важныя госці, у двор падганяецца спецыяльны аўтобус з апаратурай для дадатковага маніторынгу тэлефанаванняў па мабільным.

Асаблівую цікавасць у беларускіх спецслужбаў, паводле інфармацыі charter97.org, выклікаюць грамадзяне Польшчы і Германіі. Відэазапіс вядзецца не толькі ў калідорах гатэля і ў некаторых нумарах. Схаваныя камеры мантуюцца ў мэблю, таршэры і плазменныя тэлевізары, сцвярджае сайт.

Таксама пад каўпаком спецслужбаў працуюць «дзяўчаты па выкліку», піша сайт.

Як сцвярджае артыкул, праз уласную сетку WiFi адміністратары збіраюць усё, што атрымліваюць або адпраўляюць пастаяльцы: лагіны, паролі, файлы, што перасылаюцца, адрасы рэсурсаў, на якія заходзяць наведвальнікі, MAC-адрасы камп'ютараў.

У гатэлі «Еўропа» спыняліся дэлегацыі заходніх палітыкаў, назіральнікаў на выбарах, вядомыя журналісты, музыкі, сябры місій МВФ і іншых міжнародных арганізацый.

0
Вечерний дозор / Адказаць
09.11.2011 / 11:26
А еще футбольные клубы. Где Штанге с его опытом?
0
Саня / Адказаць
09.11.2011 / 11:54
Народные деньги идут по назначению. В карман бездельников.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
09.11.2011 / 11:57
Знайшлі чым здзівіць! Тое ж і ў іншых гатэлях. Сур'ёзныя людзі сур'езных размоў у гатэлях не вядуць - або ў шумных мясцінах, або на адкрытай мясцовасці (там усё ж большая рызыка), або ў спецпакоях.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру