На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 9 лістапада курс даляра вырас на 90 рублёў да 8 790 рублёў.

Аб'ём таргоў склаў 39 млн 275 тыс. даляраў (папярэднія заяўкі на продаж - 18,361 млн, на пакупку 68,086 млн).

Курс еўра вырас на 150 рублёў да 12 110 рублёў (папярэднія заяўкі на продаж - 33,570 млн, на пакупку 39,332 млн, аб'ём таргоў - 34,061 млн).

Расійскі рубель падаражаў на 7 рублёў да 292 рублёў (папярэднія заяўкі на продаж - 877,259 млн, на пакупку 1595,362 млн, аб'ём таргоў - 1153,922 млн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?