Нагадаем, 15 лістапада ў судзе павінен разглядацца іск інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах у дачыненні да Стэфановіча. Падатковая інспекцыя Партызанскага раёна мае намер спагнаць са Стэфановіча 31 млн. 500 тыс. рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама пеню. Сума разлічана з яго замежных рахункаў, інфармацыя пра якія была перададзена ў Беларусь з Літвы.

«Учора я па пошце адправіў пісьмовую заяву, што 15 лістапада я не змагу прысутнічаць на судзе, таму папрасіў перанесці разбор на любую іншую дату, на вырашэнне суда», — паведаміў Стэфановіч.

Апрача таго, праваабаронца паведаміў, што яго скарга адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў Партызанскім судзе 23 лістапада. Адпаведную позву ён атрымаў 9 лістапада.

19 кастрычніка Стэфановіч быў аштрафаваны інспекцыяй па падатках і зборах Партызанскага раёна сталіцы на 4 млн. 750 тыс. рублёў. Інспекцыя палічыла, што ён парушыў заканадаўства «па неасцярожнасці». Праваабаронца прызнаны вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 13.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (нявыплата або няпоўная выплата падаткаў).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?