Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 лістапада ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 7°С, максімальная днём плюс 1–6°С.

У Мінску 11 лістапада пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2–4°С, максімальная днём плюс 2–4°С.

12 лістапада ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах невялікія ападкі (мокры снег, дождж), днём пераважна без ападкаў. Месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, па захадзе да мінус 6°С; максімальная днём 0 — плюс 5°С.

13 лістапада ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі туман, слабы галалёд. Вецер ноччу паўночна-ўсходні 3–8 м/с, днём няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 3°С, месцамі да мінус 6°С; максімальная днём 0 — плюс 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?