Рашэнне па пытаннях рэфармавання пенсійнай сістэмы «будзе прымацца выключна ў інтарэсах краіны з улікам наяўных эканамічных магчымасцяў», заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна.

Яна адказвала на пытанне аб мерах па рэфармаванні пенсійнай сістэмы, прапанаваных у дакладзе Сусветнага банка «Агляд дзяржаўных расходаў у Беларусі: рэфармаванне бюджэтна-падатковай сферы ў мэтах аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту». У ліку асноўных мер

экспертамі СБ прапануюцца павышэнне пенсійнага ўзросту, замена індэксацыі пенсій у сувязі з ростам зарплаты на індэксацыю ў сувязі з ростам цэн, зніжэнне ставак узносаў і ўвядзенне ўмоўна-накапляльных рахункаў.

Як заявіла Шчоткіна, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы валодае сродкамі сацыяльнага страхавання, якія дазваляюць забяспечваць стабільнае функцыянаванне пенсійнай сістэмы.

Міністр таксама сцвярджае, што

зараз у Беларусі не разглядаецца пытанне павелічэння ўзросту выхаду на пенсію.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?