Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць варыянт будаўніцтва ў цэнтральнай частцы Мінска і іншых гарадоў таннага жылля для шматдзетных сем’яў. Такое даручэнне ён даў на нарадзе па пытанні распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.

«Бо тыя бацькі, якія нарадзілі пяцёра дзяцей, заслужылі жыць у лепшых месцах. Але гэта таннае жыллё, таму што мы не такія багатыя. Зрабіце, напрыклад, тры такія дамы ў Мінску. Вазьміце гэта на кантроль.

Недзе трэба знесці непатрэбны хлам, а там пабудаваць невялікі комплекс або дом для шматдзетных сем’яў», —
сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?