На нарадзе па пытанні распараджэння дзяржаўнай маёмасцю 10 лістапада Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў цяперашні ўрад, абвінаваціўшы яго ў захапленні рынкам.
«Я цярплю гэта да 1 студзеня, а потым у вас застанецца тэрмін да 1 мая, ну, да
А вы ўсё на рынак разлічваеце».
На думку беларускага кіраўніка, калі б рынак быў такім эфектыўным, то не было б тых эканамічных праблем, з якімі сутыкаюцца Еўропа і ЗША.
Лукашэнка падкрэсліў, што патрабуе прытрымлівацца палітыкі, выпрацаванай ім і Усебеларускім народным сходам: «Вы сфарміраваны прэзідэнтам пад канкрэтную задачу. І вы ўсе працавалі тады, вы не на Месяцы былі. А Міхаіл Уладзіміравіч нават выступаў на Усебеларускім народным сходзе. Мы можам заўтра апублікаваць вашу прамову».
«Рыначная пазіцыя ўрада сёння прывяла да таго, што ў нас ужо бензін утрая: вось, курс долара — і ўсё, наперад! Ніхто не падумаў аб тым, як жа гэта зрабіць лепш, як мы рабілі 15 гадоў запар. І што за практыка ківаць на стары ўрад? Не трэба гэта рабіць, гэта непрыгожа, ужо людзі смяюцца», — лічыць Лукашэнка.
«На працягу гэтага года фактычна будуць прынятыя ўсе непапулярныя рашэнні для таго, каб стабілізаваць сітуацыю»,— заявіў на гэта Мясніковіч.
«Вы занадта захапіліся непапулярнымі метадамі, Міхаіл Уладзіміравіч. Вы, які народжаны ў вёсцы і вырас на кубку малака, як я і многія, хто тут сядзіць», — адрэагаваў Лукашэнка.
«Да 1 мая меркаванне насельніцтва аб урадзе, аб уладзе, настроі людзей павінны кардынальна змяніцца. Вось вашы тэрміны. Настройвайце ўсіх падначаленых на гэта», — заявіў беларускі кіраўнік.
Варта адзначыць, што вострая фаза эканамічнага крызісу звычайна не доўжыцца больш за год.