На VI хакейным Кубку Палесся, што з 10 па 12 лістапада праходзіць у Гомелі, зборная Беларусі (галоўны трэнер -- Кары Хейкіля) разгромна прайграла Славеніі з лікам 0:6 (0:2, 0:2, 0:2).

Шостую шайбу беларусы самі закінулі сабе ў вароты, знаходзячыся ... ля чужых варот.

У другім матчы дня другая зборная Расіі (першая гуляе на Кубку Кар'ялы) выйграла ў Даніі 5:0.

У пятніцу беларусы згуляюць з Расіяй, а ў суботу з Даніяй.

Зборная Беларусі чатыры разы валодала Кубкам Палесся, летась трафей заваявала Данія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?