Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада падпісаў указ № 518 «Пытанні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, з мэтай стварэння неабходнай прававой базы для дзейнасці Следчага камітэта дакументам зацверджаны палажэнне аб Следчым камітэце, палажэнне аб парадку праходжання службы ў Следчым камітэце, дысцыплінарны статут, тэкст прысягі супрацоўніка Следчага камітэта. Таксама зацверджаны пералік адпаведнасці спецыяльных ведаў супрацоўнікаў Следчага камітэта класным чынам пракурорскіх работнікаў, воінскім званням, спецыяльным званням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, работнікаў органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Указам устаноўлена, што нарматыўныя прававыя акты Генеральнай пракуратуры, МУС, КДК Беларусі ў частцы, што тычыцца падраздзяленняў папярэдняга расследавання, дзейнічаюць да прыняцця Следчым камітэтам Беларусі адпаведных нарматыўных прававых актаў.

У адпаведнасці з дакументам, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў сумесна з Саветам міністраў і іншымі зацікаўленымі ў шасцімесячны тэрмін павінны падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд прэзідэнта праект закона аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь.

Савет міністраў да 1 студзеня 2012 года павінен прыняць меры па прывядзенні актаў заканадаўства ў адпаведнасць з указам, а таксама іншыя меры па яго рэалізацыі.

Указ набывае моц 1 студзеня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?