1 снежня ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі ўпершыню ў Беларусі адбудзецца канцэрт Горана Брэгавіча і яго вясельна-рытуальнага бэнда ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра пад кіраваннем Віктара Бабарыкіна.

«Горан Брэгавіч выканае ўсе свае самыя лепшыя песні, ад якіх закіпае кроў і прачынаецца драйв».

Брэгавіч — аўтар музыкі да фільмаў Эміра Кустурыцы, яго даўняга сябра: «Час цыган», «Арызонская мара», які заваяваў Залатую пальмавую галіну на Канскім фестывалі за лепшую музыку да фільма «Андэграўнд», «Чорная котка, белы кот»;

Музыкай Брэгавіча з фільма «Час цыганоў» кожны год адкрываецца афіцыйная праграма Канскага кінафестывалю.

Брэгавіч лічыць сябе югаславам: ён нарадзіўся ў Сараева, яго бацька — харват, маці сербка, жонка — баснійка.

Кошт квіткоў: 75 000 — 290 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?