Вялікай прэм’ераймюзікла-прытчы «Апокрыф» кампазітара Ларысы Сімаковіч адкрыецца 9 снежня ў вялiкай канцэртнай зале Белдзяржфiлармонii ўрачыстае святкаванне120-годдзя Максіма Багдановіча.
Прыпавесць Максіма Багдановіча набыла новае драматургічнае аблічча і ўпершыню паўстане на славутай сцэне.
«Апокрыф» —
Прарокі сыходзяць на зямлю тады, калі чалавек забываецца на свае галоўныя каштоўнасці. Адмераны ход жыцця народа, дзе матэрыяльнае перамагае духоўнае, парушаецца сыходам Хрыста з апосталамі на абраную зямлю.
Народ у спектаклі — кемлівы, працавіты, шчодры і наўны, не заўважае ні свайго хараства, ні сыходу прарокаў.
Хрыстос у спектаклі не мае візуальнага аблічча. Яго прысутнасць праяўляецца праз магутныя харавыя ўнісоны, гімны, звароты.
Апосталы Пётр і Юрый «суправаджаюць» Хрыста і прыносяць новае «зерне» новага мыслення: «Нашто тыя каласы, калі няма васількоў? …Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы».
Музыка — цэнтральны персанаж мюзікла, яго паэтычная дамінанта — увасабленне нацыянальнай духоўнай праграмы, якую носіць у сабе кожная таленавітая душа. Абвостранае светаадчуванне, чуйная душа Музыкі не дае загінуць гэтаму народу.
Прэм’ера
Не пра каханне (інтэрвію на ўзлёце аўфтакта)
«Пра каханне няхай пішуць іншыя, — кажа кампазітар Ларыса Сімаковіч, — бо каханне — тэма даволі беспройгрышная і «прахадная». Але — не мая. А вось жыццё народа, нацыі, духоўны патэнцыял і лёс геніяў, паэтаў, іх нараджэнне, іх смерць, іх слугаванне народу — пафас, узяты яшчэ Багушэвічам, Купалам, Коласам, Багдановічам. Гэты пафас узвышае кожнага і міжволі правакуе на конгеніяльнасць. Высокая «танальнасць» — мая танальнасць. Таму да сёлетняга дня нараджэння Максіма Багдановіча створана даволі маштабная музычная дзея «Апокрыф».
Пачатак — 19:00.
Квiткi: (+375