Анатоль Лябедзька — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі і былы палітвязень.

«Я вельмі люблю Міхалка і NRM. Я памятаю першы канцэрт Міхалка ў Палацы інвалідаў — тады ягоная творчасць была больш папсовай. А вось ягоныя новыя песні, дзе ёсць яскравая грамадзянская пазіцыя мне вельмі блізкія — увесь гэты апошні адрэзак ягонай творчасці. Гэтыя дыскі заўжды ляжаць у мяне ў машыне. І, канечне, NRM — гэта таксама моцны гурт, які мне вельмі блізкі. Асабліва «Тры чарапахі».

З заходняй музыкі я люблю Pink Floyd. У машыне ў мяне заўжды ёсць альбом The Wall — я яго слухаю ў далёкіх паездках, бо доўгія пераезды вымагаюць сур’ёзнай музыкі. Another Brick in the Wall — гэта самае тое».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?