Мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 86,1%. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за кастрычнік перасягнуў пяціпрацэнтны парог да верасня гэтага года (моманту папярэдняй індэксацыі), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Месячная мінімальная заработная плата (МЗП) за кастрычнік складае 856 тыс. 60, пагадзінная мінімальная заработная плата — 5 тыс. 40 рублёў.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы», памер МЗП, устаноўлены і праіндэксаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, з’яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?