11.11.2011 / 19:52

Козік далучыўся да палявання на ахвярнага Мясніковіча 21

«І няма ў краіны такіх даўгоў, якія нельга было б аддаць. Паволі мы разлічымся з усімі».

Кіраўнік лукашэнкаўскіх прафсаюзаў Леанід Козік рэзка раскрытыкаваў эканамічную праграму ўрада.

«Я цалкам падтрымліваю высновы і заключэнні, якія зрабіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на ўчорашняй нарадзе», —
заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік у эксклюзіўным інтэрв’ю газеце «Беларускi Час» 11 лістапада.

«Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі цягам усяго года ўказвала Савету Міністраў на тое, што

ўрад не зусім правільна разумее мэты і метады лібералізацыі эканомікі, якую як напрамак руху зацвердзіў Усебеларускі народны сход.
Ніхто не пярэчыў супраць яе. Але і ніхто не даваў каманды ўраду абвальваць цэны, усталёўваць бескантрольнасць цэнавай палітыкі і зніжаць рэальную зарплату», — падкрэсліў Леанід Козік.
Козік здолеў прыплесці да росту цэн нават… апазіцыю.
«Гэтыя вялікія спецыялісты страцілі ўсялякую сувязь з жыццём і не разумеюць, што дзяржава заўсёды павінная рэгуляваць прыбыткі грамадзянаў, цэны на асноўныя прадукты харчавання, тавары і віды паслуг. Іх разважанні аб тым, што ў кіраўніка дзяржавы не хапіла духу рухаць краіну па курсе: «Колькі зарабілі — столькі праелі», — паказваюць толькі на іхнюю ўласную безгрунтоўнасць. Нельга праесці больш, чым ты зарабіў ці чым у цябе ёсць.
І няма ў краіны такіх даўгоў, якія нельга было б аддаць. Паволі мы разлічымся з усімі», — мяркуе Козік
. Далей ідзе дэмагогія: «Нельга ставіць дзеля адной мэты пад сумнеў жыццё людзей, іхны дабрабыт, магчымасць навучаць дзяцей і будаваць жыллё».

Мікола Бугай

0
jhvj / Адказаць
11.11.2011 / 19:59
От лизанул!От всей души!
0
Виталь / Адказаць
11.11.2011 / 20:05
jhvj напiсаў(ла) Лiстапад 11, 2011 у 19:59 От лизанул!От всей души! +1000
0
простой / Адказаць
11.11.2011 / 20:18
А глубоко-то,как лизанул!!!!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру