14.45 Віктар Івашкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў РУУС. «Пратакол на мяне пакуль не складалі, — сказаў ён „Свабодзе“. — Уражаньне такое, што міліцыянты чакаюць ад свайго начальства загаду, што рабіць са мною». Івашкевіч пасьпеў таксама сказаць, што з РУУС Цэнтральнага раёну яго перавезьлі ў іншы раён. Але ў які канкрэтна не паведаміў. «Міліцыянты патрабуюць, каб я неадкладна адключыў мабільнік» — апошняе, што пасьпеў сказаць Віктар Івашкевіч.

14.22 Як паведаміла радыё «Свабода», на прыпынку грамадзкага транспарту ля плошчы Бангалор затрымалі жанчыну. Людзі ў цывільным пасадзілі яе ў сіні мікрааўтобус без нумароў.

14.15

Стала вядома аб затрыманні ў Мінску чатырох актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху — Яўгена Контуша, Улада Лобава (брата палітвязня маладафронтаўца Эдуарда Лобава), Валерыя Каберніка і Паўла Гушчы.
Яны дастаўленыя ў адзін з мінскіх РУУСаў, у які — іх таварышы зараз высвятляюць.

Акрамя таго, як паведамляе радыё «Свабода», супрацоўнікі ў цывільным затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту жанчыну, якую пасадзілі ў мікрааўтобус без нумароў.

14.00 Акцыя ў мінскім парку Дружбы народаў завершаная, людзі разышліся, супрацоўнікі міліцыі — таксама.

13.50 Генадзь Фядыніч паведаміў БелаПАН, што пры выхадзе з плошчы Бангалор за ім якое-то час ішлі двое невядомых у цывільным, якія затым зніклі. Зараз Фядыніч мае намер ехаць у РУУС, дзе знаходзіцца затрыманы Віктар Івашкевіч. Фядыніч таксама абверг інфармацыю аб затрыманні Вінцука Вячоркі. У парку Дружбы народаў па-ранейшаму знаходзяцца некалькі дзясяткаў удзельнікаў сходу. Яны працягваюць чытаць услых і абмяркоўваць «Народную волю». Супрацоўнікаў міліцыі стала значна менш.

13.45 У сталічным парку Дружбы народаў адна з удзельніц акцыі чытае ўслых недзяржаўную газету «Народная воля». Вакол яе сабралася каля дваццаці чалавек.

13.32 У Гомелі затрыманыя грамадзкія актывісты Васіль Такарэнка, Ільля Міронаў, Валер Сьляпухін, Зьміцер Карашкоў, Мікалай Бянько, Андрэй Цянюта, Юры Захаранка, Віктар Адзіночанка. Пра гэта «Свабодзе паведаміў гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка.

13.25 Каля 40 чалавек стаяць на пляцоўцы. Яны абмяркоўваюць сытуацыю, спрачаюцца. Таксама гавораць пра цяжкае эканамічнае становішча, абураюцца высокімі цэнамі, асабліва на прадукты.

13.20 Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі папярэдзіў тых, хто сабраўся ў парку Дружбы народаў аб незаконнасці сходу і прапанаваў ім разысціся. У парку застаецца каля трох дзясяткаў чалавек, паведамляе БелаПАН.

13.17 Спецназ і людзі ў цывільным працягваюць блакаваць падыходы да пляцоўкі на плошчы Бангалор, аргументуючы гэта тым, што там адбываецца «VIP-мерапрыемства», а яны забяспечваюць ахову.

13.10 Затрыманы Вінцук Вячорка. Двое ў цывільным падбеглі да Вячоркі ў той час, калі ён даваў інтэрв’ю.13.07 Адзін чалавек затрыманы каля рэстарацыі «Эль Памідора» непадалёк ад плошчы Бангалор. Яго сілком зацягнулі ў сіні мікрааўтробус.

13.05 На плошчу Бангалор прыйшлі Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка. Тых, хто дае інтэрв’ю, людзі ў цывільным здымаюць на відэа.

13.00

Затрымалі Віктара Івашкевіча. Ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе.

12.55 На плошчы знаходзяцца асобныя купкі людзей. Генадзь Фядыніч сказаў, што,

паколькі на плошчы Бангалор шмат прадстаўнікоў спецслужбаў, няма сэнсу падстаўляць людзей. Мабыць, акцыю давядзецца праводзіць у іншым месцы і ў іншы час.

12.45

Спецназаўцы спыняюць людзей, якія ідуць у цэнтры плошчы, і кажуць ім, што сход адменены.

12.40 Пляцоўка ў парку агароджаная мэталёвымі турнікетамі. тут ужо знаходзяцца дзясяткі спецназаўцаў і людзей у цывільным. Міліцэйскія аўтобусы і аўтамабілі без нумарных знакаў стаяць у розных месцах парку імя Дружбы народаў. Людзі ў цывільным цікавяцца ў мінакоў наконт мэты візіту ў парк Дружбы народаў.

Калі карэспандэнт радыё «Свабода» ішоў на плошчу, спецназаўцы спыталіся: «Вы ідзяце на ярамарку? Ярмаркі сёння не будзе».

11.10 У Гомелі супрацоўнікі ДАІ затрымалі ля дому на прыватным мікрааўтобусе прадпрымальніка Валерыя Рапніна. Аўтаінспектар капітан Канапліцкі загадаў Валеру ехаць у Савецкі райаддзел міліцыі на той падставе, што падобны мікрааўтобус нібыта знаходзіцца ва ўгоне. 8 кастрычніка, калі ў горадзе ладзіўся першы Народны сход, спадар Рапнін развозіў запрашэнні. Яго затрымлівала міліцыя.

* * *

Ідэя правядзення агульнарэспубліканскага Народнага сходу была апублікаваная ў маі гэтага года. Мэта акцыі — абмеркаванне актуальных эканамічных і сацыяльна-палітычных праблем краіны.

Аргкамітэт Народнага сходу не лічыць неабходным падаваць заяўкі на яго правядзенне, аргументуючы гэта тым, што дадзены фармат акцыі падпадае пад дзеянне закона аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Паводле дадзенага закону ініцыятарам правядзення сходу павінна быць група грамадзян, якім неабходна сабраць у сваю падтрымку подпісы не менш за 10% грамадзян, якія пражываюць у дадзеным горадзе, мікрараёне, на вуліцы, у двары ці доме. Пры гэтым арганізатары не абавязаны здаваць подпісы ў якія-небудзь кантралюючыя органы для іх рэгістрацыі або праверкі.

Улады з такой трактоўкай заканадаўства не згодныя. Напярэдадні акцыі 8 кастрычніка і 12 лістапада ініцыятарам сходаў — Віктару Івашкевічу і Генадзь Фядыніч — Генеральная пракуратура вынесла папярэджанне аб недапушчальнасці правядзення несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Напярэдадні сённяшняй акцыі ў шэрагу гарадоў прайшлі прэвентыўныя затрыманні і адміністрацыйныя арышты арганізатараў першы сход. Такім чынам улады спрабавалі не дапусціць правядзення паўторных акцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?