Лялечны дом: п’есы замежных драматургаў у перакладзе Андрэя Каляды. Менск: Кнігазбор, 2006. — 328 с.

У зборнік, укладзены прафэсарам Беларускай акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой, уключаныя п’есы А. Астроўскага «Даходнае месца»; М. Гогаля «Рэвізор»; А. Чэхава «Чайка»; «Лебядзіная песьня»; «Тры сястры»; І. Тургенева « Месяц у вёсцы» і «Правінцыялка»; М. Горкага «Дзеці сонца»; М. Булгакава «Кабала сьвятош»; Л. Малюгіна «Насьмешлівае маё шчасьце»; С. Вармы «Чалавек з пяцьцю абліччамі»; А. Гурнэя «Лісты каханьня»; С. Мрожака «Дом на мяжы»; Дж. Озбарна «Азірніся ў гневе»; С. Цанева «Другая сьмерць Жанны Д’Арк».

Названы зборнік па п’есе клясыка нарвэскай літаратуры Генрыка Ібсэна «Лялечны дом».

Кніга мае шырокі фармат.

Праўда, Мрожак, Ібсэн, Озбарн таксама, як і Гогаль з Тургеневым, перакладаліся з расейскай.

Шукайце ў кнігарнях або, калі імі грэбуеце, у незалежных распаўсюднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0