12.11.2011 / 15:13

Новы ARCHE. Аўстрыя: ад імперыі да нацыі 9

Што набыла і што страціла дзяржава, якая прайшла шлях ад вялізнай імперыі да дэмакратычнай рэспублікі?

Для іншаземцаў — краіна гарналыжных курортаў, кампазітараў ды «бюракратаў у фраках і скураных шортах», для саміх яе жыхароў — «краіна без уласцівасцяў».

Што набыла і што страціла дзяржава, якая ў ХХ стагоддзі прайшла шлях ад вялізнай імперыі да невялікай дэмакратычнай рэспублікі? Якая праўда хаваецца за сцверджаннямі пра легалізаваную прастытуцыю, бяз’ядзернасць і нейтральнасць краіны? Ці можна лічыць альпійскую рэспубліку ахвярай нямецкага нацыянал-сацыялізму? Адным словам, якая Аўстрыя насамрэч?

На гэтыя пытанні шукайце адказу ў новым, «аўстрыйскім» нумары ARCHE.

Эсэістыка Робэрта Мэнасэ, Карла-Маркуса Гаўса, Марціна Полака; успаміны Штэфана Цвайга; аналітыка Жанны Кромер, Яраслава Шэбэка; гістарычныя даследаванні Алега Гардзіенкі і Наталі Новік; пераклады класікаў і сучаснікаў аўстрыйскай літаратуры — Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк…
Гэтыя і іншыя аўтары — у сёлетнім 9-м нумары на 450 старонак з ілюстрацыямі.
Увага: пасля закрыцця сядзібы БНФ і забароны на продаж ARCHE ў менскай «Акадэмкнізе» найпрасцей купляць часопіс, напісаўшы на адрас dastauka@arche.by
Кошт нумару 30 тыс. рублёў (у яго НЕ ўваходзяць выдаткі на дасылку). Каб аформіць замову, дашліце свой e-mail з пазначэннем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас dastauka@arche.by. Для лепшай камунікацыі неабходна таксама пазначыць нумар вашага кантактнага тэлефона. Нумар будзе дастаўлены накладзеным плацяжом на ваша аддзяленне «Белпошты».

0
жож / Адказаць
12.11.2011 / 20:43
Шлях вядома пройдзены, але як называліся так і называюцца Osterreich. Па нашаму Усходняя імперыя!
0
Leon / Адказаць
12.11.2011 / 23:30
Жож, перед тем как написать подумай, что пишешь. Австрийцы себя называют себя Austria, а немцы Österrreich.
0
Ахвяра цэнзуры / Адказаць
13.11.2011 / 13:53
жож напiсаў(ла) Лiстапад 12, 2011 у 20:43 Па нашаму Усходняя імперыя! _________________- reich? Скорее восточная страна
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру