Валавы ўнутраны прадукт Беларусі застудзень-кастрычнік вырас на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 216,8 трлн. рублёў, паведамілапрэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Гэта дынаміка ніжэйшая за гадавыя прагнозныя паказчыкі. Згодна з прагнозам
Вытворчасць прамысловай прадукцыі за дзесяць месяцаў узрасла на 10% і склала 245 трлн рублёў (гадавы прагноз росту — на 9–9,5%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 17,1%, што вышэй за гадавы прагнозны паказчык — 12–13%.
Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый вырас на 6,1% (прагноз на год — рост на 7–8%), пры гэтым у сельгасарганізацыях вытворчасць павялічылася на 8,7%.
Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 14,3% (гадавы прагноз — 16–17%). Уведзена ў эксплуатацыю 4 млн. 235,4 тыс. кв. метраў жылля (на 17,8% менш за леташні паказчык).
Аб’ём перавозкі грузаў транспартам узрос на 6,1%, рознічны тавараабарот — на 9,2%.
Спажывецкія цэны выраслі ў кастрычніку 2011 года на 8,2% да верасня і на 88,7% — да снежня 2010 года. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў кастрычніку да верасня павялічыліся на 14,4%, да снежня 2010 года — на 108,9%.