Рэспублiканскi цэнтр прафесiйнай арыентацыi моладзi сабраў поўную iнфармацыю аб найбольшай папулярнасцi i самых высокiх конкурсах у вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i прафесiйна‑тэхнiчных навучальных установах краiны.

ВНУ

Летась самымi запатрабаванымi спецыяльнасцямi ў сталiцы сталi «Дызайн (камунiкатыўны дызайн)» у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце — 19,6 чалавека на месца i «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графiка» ў Беларускiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэце iмя М. Танка — 16,4. У Мiнску, дарэчы, налiчылася 65 спецыяльнасцяў, па якiх конкурс перавысiў 5 чалавек. У дзесятку ж увайшлi «Дызайн (дызайн прадметна‑прасторавых комплексаў) Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (12,6), «Акцёрскае майстэрства (драматычнага тэатра i кiно)» (11,6) i «Дызайн камунiкатыўны (тэлерэклама)» (10,7) Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, «Псiхалогiя. Сацыяльная псiхалогiя» Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя М. Танка (9,8), «Сусветная эканомiка» Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта (9,6), «Сацыяльная работа» Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў (9,4), «Палiталогiя» Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (9,3), «Дызайн iнтэр’ераў» Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў (8,8).

Па рэспублiцы з конкурсам звыш 5 чалавек на месца назбiралася 122 спецыяльнасцi вышэйшых навучальных устаноў краiны, але першыя дзве, мiнскiя, пазiцыi нiкому «абскакаць» не ўдалося. А з трэцяга па дзесятае месца сiтуацыя выглядае наступным чынам: «Правазнаўства» Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. Куляшова (13,3), «Дызайн (дызайн прадметна‑прасторавых комплексаў) Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (12,6), «Акцёрскае майстэрства (драматычнага тэатра i кiно) Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў (11,6), «Лагапедыя. Практычная псiхалогiя» Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя I. Шамякiна (11,6), «Правазнаўства» Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна (11,2), «Дызайн камунiкатыўны (тэлерэклама)» Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў (10,7), «Правазнаўства» Баранавiцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (9,9), «Псiхалогiя. Сацыяльная псiхалогiя» Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя М. Танка.

Дарэчы, раней папулярнасць спецыяльнасцяў i ўласна навучальных устаноў сярод абiтурыентаў вызначалi лiчбы конкурсу, хоць практыка паказвала, што высокi конкурс часта абумоўлены малой колькасцю бюджэтных месцаў. Сёлета спецыялiсты цэнтра прафесiйнай арыентацыi вырашылi ацанiць папулярнасць з больш аб’ектыўных пазiцый, iнакш кажучы, суаднесцi конкурсы i планы прыёму. Аказалася, што самымi папулярнымi ў 2006 годзе былi Акадэмiя Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь са спецыяльнасцямi «Правазнаўства (спецыялiзацыя: судова‑пракуроска‑следчая дзейнасць)» i «Правазнаўства (спецыялiзацыя: аператыўна‑вышуковая дзейнасць)». На трэцiм месцы — Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны ўнiверсiтэт са спецыяльнасцю «Англiйская мова i другая замежная мова».

Самыя высокiя прахадныя балы назiралiся на спецыяльнасцях «Фiнансы i крэдыт (спецыялiзацыя: банкаўская справа) Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта — 367 (горад), 243(вёска), «Сусветная эканомiка» — 357 i «Лiнгвакраiназнаўства» — 342 (горад), 329 (вёска) Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, «Лiнгвiстычнае забеспячэнне мiжкультурных камунiкацый» — 336, «Фiнансы i крэдыт (спецыялiзацыя: фiнансы i крэдыт у знешнеэканамiчнай дзейнасцi)» — 334 (горад), 321 (вёска) Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта, «Англiйская мова i другая замежная мова» Мiнс‑ кага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта — 334 (горад), 312 (вёска), «Дызайн (камунiкатыўны)» Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта — 41,7 (горад), 36,8 (вёска) з 50, «Французская мова i другая замежная мова» Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта — 333, «Мытная справа» — 333 (горад), 268 (вёска) i «Мiжнароднае права» — 331 (горад), 294 (вёска) Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

ССНУ

У сярэднiх спецыяльных навучальных установах Мiнска самы высокi конкурс назiраўся па спецыяльнасцях (на падставе агульнай базавай адукацыi): «Правазнаўства» ў Юрыдычным каледжы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта — 17,2 чалавека на месца, «Замежныя мовы» ў Лiнгвагуманiтарным каледжы Мiнс‑ кага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта — 15,8, «Цырульнiцкае майстэрства i дэкаратыўная касметыка» ў Мiнскiм дзяржаўным тэхналагiчным каледжы — 14,3, «Архiтэктура» ў Мiнскiм дзяржаўным архiтэктурна‑будаўнiчым каледжы — 14,1.

У гэтай катэгорыi найбольшай папулярнасцю ў абiтурыентаў сталiцы i краiны карысталiся спецыяльнасцi «Правазнаўства» Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, «Праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй» Мiнскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнiчнага каледжа, «Прамысловае i грамадзянскае будаўнiцтва» Мiнскага дзяржаўнага архiтэктурна‑будаўнiчага каледжа.

Самыя высокiя па рэспублiцы прахадныя балы ў гэтай катэгорыi прадэманстравалi такiя спецыяльнасцi як «Замежныя мовы (нямецкая)» Рэчыцкага дзяржаўнага педагагiчнага каледжа — 25,5 (горад), 22,4 (вёска), «Замежныя мовы» Лiнгвагуманiтарнага каледжа Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта — 25,4, «Сеткi тэлекамунiкацый (праграмнае забеспячэнне сетак тэлекамунiкацый) Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязi (Вiцебскi фiлiял) — 25 (горад), 22,3 (вёска).

У сярэднiх спецыяльных навучальных установах Мiнска (на падставе агульнай сярэдняй адукацыi) конкурс звыш 6 чалавек на месца склаў па такiх спецыяльнасцях як «Замежныя мовы» Лiнгвагуманiтарнага каледжа Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта, «Банкаўская справа», «Бухгалтарскi ўлiк, аналiз i кантроль», «Фiнансы (бюджэт i бюджэтны ўлiк)» Мiнскага дзяржаўнага фiнансава‑эканамiчнага каледжа.

Папулярнасцю ў сталiцы вылучалiся найперш спецыяльнасцi «Сястрынская справа» ў Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм каледжы i Мiнскiм дзяржаўным медыцынскiм каледжы, «Фiнансы (падаткi i падаткаабкладанне)» у Мiнскiм дзяржаўным фiнансава‑эканамiчным каледжы. У рэспублiканскiм маштабе першыя тры месцы выглядаюць наступным чынам: «Сястрынская справа» Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, «Лясная гаспадарка» Полацкага дзяржаўнага ляснога тэхнiкума i «Сястрынская справа» Мiнскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

Самымi высокiмi па краiне прахаднымi баламi вылучылiся тут «Жывапiс (станкавы)» Гомельскага дзяржаўнага мастацкага вучылiшча — 45,3 з 60, «Замежныя мовы» Лiнгвагуманiтарнага каледжа Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта — 224, «Дызайн» Гомельскага дзяржаўнага мастацкага вучылiшча — 44,8 з 60.

ПТНУ

22 пазiцыi налiчваюць спецыяльнасцi прафесiйна‑тэхнiчных навучальных устаноў сталiцы з прахадным балам звыш 6 (на падставе агульнай базавай адукацыi). На вяршынi аказалiся спецыяльнасцi «Касiр» (8,6 чалавека на месца) i «Аператар сувязi. Тэлеграфiст» (8) у Мiнскiм дзяржаўным прафесiйна‑тэхнiчным каледжы сферы абслугоўвання, «Кандытар» у Дзяржаўным прафесiйна‑тэхнiчным каледжы хлебапячэння (7,5), «Аператар электронна‑вылiчальных машын. Аператар прэцызiйнай фоталiтаграфii» ў Мiнскiм дзяржаўным прафесiйна‑тэхнiчным каледжы электронiкi (7,1), i «Дражджавод. Фармоўшчык цеста. Цеставод. Машынiст цестаапрацоўчых машын. Пекар» у Дзяржаўным прафесiйна‑тэхнiчным каледжы хлебапячэння (7).

15 спецыяльнасцяў налiчваецца ў спiсе прафесiйна‑тэхнiчных устаноў сталiцы з прахадным балам звыш 6 (на падставе агульнай сярэдняй адукацыi). На першых месцах — «Цырульнiк. Прадпрымальнiк (iндывiдуальны)» Мiнскага дзяржаўнага прафесiйнага лiцэя №4 бытавога абслугоўвання насельнiцтва (7,7), «Маляр. Тынкоўшчык» Мiнскага дзяржаўнага ПТВ № 24 будаўнiкоў iмя М. Кедышкi (7,5), «Аператар сувязi» Мiнскага дзяржаўнага прафесiйна‑тэхнiчнага каледжа сферы абслугоўвання (7,4), «Вырабляльнiк мясных паўфабрыкатаў. Повар» Мiнскага дзяржаўнага ПТВ № 38 перапрацоўчай прамысловасцi (7).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?