Афіцыйным талісманам чэмпіянату свету па хакеі 2012 г., які пройдзе ў Швецыі і Фінляндыі, стала птушка, створаная дызайнерам папулярнай фінскай гульні для мабільных тэлефонаў Angry Birds («Злыя птушкі»).

Сімвал турніру атрымаў імя — Хакейная птушка.

«Angry Birds» з’яўляецца сусветнавядомым фінскім брэндам. Гэтая гульня настолькі папулярная, што абмяркоўваецца літаральна ўсюды», — цытуе афіцыйны сайт ІІХФ кіраўніка фінскага аргкамітэта Міку Суліну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?