Беларусь працягвае актыўныя перамовы па памеры нафтавай прэміі, што выплачваецца расійскім пастаўшчыкам, паведаміў нядаўна прызначаны паслом Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў.
Ён нагадаў, што мытныя пошліны на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, былі зняты з пачатку гэтага года ў сувязі са стварэннем Мытнага саюза. Аднак, як зазначыў пасол, застаецца нявырашаная праблема з памерам нафтавай прэміі.
«Засталася адна праблема ў частцы таго, што ўжо на этапе рэалізацыі дамоўленасці ў студзені 2011 года ўзнікла праблема выплаты прэміі пастаўшчыкам нафты ў Беларусь», — сказаў Кабякоў у эфіры тэлеканала
Паводле яго слоў, зараз актыўна ідуць перамовы па памеры гэтай прэміі. «Дарэчы, яна існавала і раней, толькі пытанне ў аб’ёме гэтай прэміі, каб гэта прэмія не стала своеасаблівым заменнікам былой мытнай пошліны», — дадаў Кабякоў.
Паводле звестак БелаПАН, сёлета Беларусь выплачвала прэмію расійскім пастаўшчыкам у памеры 40–45 долараў за тону нафты. У наступным годзе, паводле наяўнай інфармацыі, беларускі бок хацеў бы дабіцца зніжэння нафтавай прэміі ў два разы — да 20 долараў за тону.