Вышэйшы прадстаўнік англіканскага духавенства ў Свазілендзе (дзяржава на поўдні Афрыкі) заклікаў распусціць урад краіны пасля таго, як стала вядома, што выплату заробку дзяржслужачым плануецца затрымаць прынамсі на два тыдні.

Біскуп Мешак Мабузэ заявіў, што

краіна знаходзіцца на мяжы калапсу і ёй неабходна змяніць «феадалізм» на шматпартыйную дэмакратыю.

Свазіленд мае сур’ёзныя эканамічныя цяжкасці ўжо каля года.

Праграма фінансавай дапамогі, узгодненая раней з урадам Паўднёвай Афрыкі, пакуль не дала бачных вынікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?