Два 18-гадовыя вучні Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа злівалі бензін проста з чужых аўтамабіляў.

Уначы ў дварах жылых дамоў з незачыненых бензабакаў двух аўтамабіляў ВАЗ-2106 яны скралі па 22 літры паліва. Крыху пазней хлопцы спустошылі бензабакі ВАЗ-21063 і ВАЗ-21011, атрымаўшы няхітрым спосабам яшчэ 40 літраў, піша livegomel.com.

Цяпер злачынцы затрыманыя. Супраць учорашніх школьнікаў заведзеныя крымінальныя справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?