Папярэдняе пасяджэнне адбылося 3 лістапада: на ім абвясцілі пра заканчэнне судовага следства па справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, якіх абвінавачваюць у шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

11.00

Пачаліся судовыя спрэчкі. Выступае пракурор Стук.

Ён пачаў з перадгісторыі тэрарызму, калі ён пачаў з’яўляцца ў жыцці беларусаў «по наслышке». Бо Беларусь была заўжды ў баку ад беспарадкаў, тэрарыстаў-смяротнікаў. Стук расказаў пра выбухі ў маскоўскім і лонданскім метро. Яго выступленне нагадвае экскурс у крыімнальную гісторыю краіны ў літаратурнай апрацоўцы.

Па яго словах, следства выявіла асобу, якая здзейсніла ўсе выбухі ў Віцебску і Мінску — гэта Дзмітрый Канавалаў. Стук заўважае, што абвінавачаны так і не вымавіў ні слова падчас суда. «Перад намі партрэт крэпкага сераднячка», — зачытвае характарыстку Канавалава Стук.

Стук адзначае, што Кавалёў ведаў, што Канавалаў прывёз у Мінск выбухоўку. «Цяпер мы ведаем, што Канавалаў на вачах у Кавалёва прыводзіў падрыхтоўку выбухоўкі», — гэта нібыта на здымнай кватэры.

Інкрымінуецца:

У 14-гадовым узросце Канавалаў у 2000 годзе здзейсніў выбух у пад’ездзе, Кавалёў здзейсніў нагляд за тэрыторыяй, каб яны не былі заўважаныя.

У 15-гадовым узросце Канавалаў з Кавалёвым здзейніслі яшчэ адзін выбух.

У 16-гадовым узросце ў 2002 годзе Канавалалаў з Кавалёвым здзейніслі выбух на фасадзе бібліятэкі ў Віцебску.

У 2003 годзе Канавалаў здзейнісніў выбух, пры якім Куксёнкі нанесена невялікая шкода слыху. У гэтым жа годзе падпаліў кіёск.

У 2004 годзе Канавалаў здзейніў замах на падпал кіёска. Але яму перашкодзілі. У гэтым жа годзе здзейніў выбух самаробнай выбухоўкі каля чыгуначнай станцыі «Грышаны». У гэтым жа годзе здзейсніў выбух самаробнай выбухоўкі каля станцыі «Грышаны».

У 2005 годзе ў двары Канавалаў падпаліў машыну «Раф».

З мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў 2005 годзе Канавалаў здзейсніў выбух на прыпынку грамадскага транпарту ў Віцебску. Па словах Стука, Кавалёў ведаў пра выбух, але не паведаміў праваахоўным органам.

У 2005 годзе Канавалаў здзейсніў яшчэ адзін выбух у Віцесбку. Кавалёў даведаўся ад Канавалава пра выбух, але не паведаміў праваахоўным органам.

4.07.2008 Канавалаў здзейсніў выбух у Мінску. Кавалёў даведаўся пра выбух, але не паведаміў праваахоўным органам.

11.04.2011 Канавалаў пры спрыянні Кавалёва здзейсніў выбух у мінскім метро.

11.25

Стук зачытвае пра дзеянні, у якіх таксама абвінавачваюцца Канавалаў і Кавалёў, якія папярэднічалі тэрарэстычным актам — пакупка трацілу, выраб выбуховых прыстасаванняў, неданясенне.

Па словах Стука, у судзе не было прадстаўлена пацвярджэнняў таго, што на Кавалёва аказваўся ціск падчас папярэдняга следства, што магло вымусіць яго даваць непраўдзівыя паказанні.

Па словах Стука, віна ва ўсіх інкрымінаваных злачынствах Канавалаву мае пацвярджэнне, нягледзячы нават на тое, што сам абвінавачаны пэўныя эпізоды адмаўляе. Віна Кавалёва таксама пацвярджаецца матэрыяламі справы.
12.28

Перапынак на 15 хвілін. Суддзя папрасіў усіх пакінуць залу.

12.52

Працэс аднавіўся.

13.14

Пракурор Стук выказаў сваё меркаванне наконт таго, чаму Канавалаў пачаў адмаўляць эпізоды выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе. На думку Стука, Канавалаў неабыякавы да таго асяроддзя, у якім жыў. І калі б яго знаёмыя даведаліся, што гэта ён, Канавалаў, здзейсніў выбухі, падчас якіх і яны маглі пацярпець, сталі б адносіцца да Уладзіслава негтыўна. А ён гэтага не хацеў бы.

13.50

Перапынак да 14.45. Пракурору Стуку засталося дачытаць доказную базу па эпізодзе выбуху ў мінскім метро.

14.49

Пракурор Стук адзначае, што віна Канавалава і Кавалёва ў выбуху ў метро пацвярджаецца даследаванымі ў судзе матэрыяламі.

Са слоў Стука, Канавалаў адмовіўся гаварыць пра ролю Кавалёва ў тэракце на следстве па папярэдней з ім дамоўленасці. [То бок атрымліваецца, што Канавалаў і Кавалёў абмяркоўвалі магчымасць іх затрымання и далейшыя паодзіны, пра што раней не гаварылася.]

Стук патлумачыў, чаму на некаторых відэа з метро былі сляды мантажу. Па яго словах, на відэа, якое было вынята з метро, было шмат непатрэбнай інфармацыі. Таму быў зроблены міжкадравы мантаж (але не ўнутрыкадравы, што пацвердзілі і эксперты), каб зрабіць агульны ролік.

15.43

Пракурор патрабуе для Канавалава і Кавалёва расстрэл без канфіскацыі маёмасці.

15.44

Адна з пацярпелых узяла слова. Яна перад судом паставіла шэраг пытанняў.

Чаму ў заключэнні экспертызы сказана, што на Канавалаве не было выяўлена слядоў выбуховых рэчаў, калі Канавалаў сказаў ў некалькіх метрах ад выбуху?

Чаму на хадайніцтва адваката не было прагледзена відэа з метро паўторна ў судзе?

Чаму перад экспертамі не ставілася задача правесці выпрабаванне выбухоўкі, выраб якой апісаў Канавалаў, па яго запісах не зрабілі і не ўзарвалі яе для экспертыменту на палігоне?

Жанчына пытаецца, можа быў нейкі настаўнік, а гэта «падсобныя рабочыя», якія не зрабілі і сотай долі ўрона. Яна ўказвае на нестыкоўкі ў матэрыялах справы. (усе слухаюць ціха, суддзя не перапыняе).

«Я хацела б, каб усё было празрыста. А я не ўпэўнене, што гэта яны. Я не разумею, хто за гэтым стаіць».

15.57

Абвешчаны перапынак да 15 лістапада да 11.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?