Гэтыя словы старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха прагучалі падчас нядзельнай імшы ў катэдральным касцёле ў Мінску.

Іерарх прамовіў гамілію, у якой паспрабаваў адказаць на пытанне: як суаднесці апошні суд Божы ў канцы часоў з Евангеллем, якое кажа, што Бог — гэта любоў?

Як падае радыё Ватыкана, падчас літургіі кардынал Кох падкрэсліў натуральную патрэбу людзей у справядлівых свецкіх судовых інстытутах.

«Людзі, якія жывуць ва ўмовах палітычнай дыктатуры, на ўласным прыкладзе зведалі, што значыць не мець суддзі»,
 — сказаў іерарх і дадаў, што такія людзі, асабліва бедныя і вельмі жадаюць, каб у свеце, з міласці Божай, пачала панаваць справядлівасць.

«У сусветнай юрыспрудэнцыі павінна быць арыентацыя на Бога як на апошняга суддзю», адзначыў кардынал Кох. Па-за гэтай трансцэндэнтнай плоскасцю любая юрыдычная практыка вельмі слабая і няўстойлівая.

Кардынал Кох звярнуў увагу на разуменне важнасці Божага Суду. Іерарх адзначыў, што яго існаванне, з’яўляецца для людзей бласлаўленнем:

«Калі чалавек з яго сусветам пры канцы не быў бы ацэнены і не асуджаны Богам, гэта азначала б жахлівую няўвагу і абыякавасць Бога да створанага ім чалавека. Тады б ўсё засталося ў цемры, ці, што яшчэ жахлівей, у змрочным сьвеце ілжы… Тое ж, што ўся сусветная гісторыя будзе ацэнена і асуджана Богам, азначае, што Бог трактуе яе сур’ёзна ды з павагай», — адзначыў кардынал Кох.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?