Былая прафесійная футбалістка Ева Рооб, а цяпер прафесійная порнаактрыса Саміра Самэр не стаіць на месцы. Порнаіндустрыя — вельмі няпростая галіна, і прабіцца ў ёй нялёгка, якімі б вартасцямі не валодала патэнцыйная зорка. Вось і прыходзіцца красуні акрамя здымак у шэдэўральных карцінах ўсяляк прасоўваць сваё імя.

Так Ева (яна ж Саміра) у ліпені здолела прабіцца на выставу Tuning Expo 2011 у Саарбрукене, выступіўшы там з невялікай шоу-праграмай. У кастрычніку дзяўчына ўзяла ўдзел у Glamourotic Night, стаўшы там ці ледзь не галоўнай зоркай. Адным словам, то тут, то там, гандлёвая марка Самір Самер з’яўляецца ў свецкай хроніцы.

Толькі вось у вялікія часопісы Еву здымацца не запрашаюць. Так — усе здымкі для індустрыяльных выданняў ды фотасесіі для ўласнага сайта. Напэўна, для Maxim, Playboy і іншых грандаў фактарам стрымання з’яўляецца цяперашняя праца Евы. Зрэшты, калі імя Евы-Саміры ў выніку апынецца досыць раскручаным для такіх выданняў, запрашэнне ўсё-такі можа паступіць.

А значыць, дзяўчыне трэба працягваць нястомна шчыраваць на ніве порнаіндустрыі і як мага часцей мільгаць на старонках газет і часопісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?