Кампанія Giesecke & Devrient (G&D), якая першая ў свеце распрацавала камерцыйную SIM-картку, аб’явіла аб стварэнні самай маленькай у свеце сімкі.

Праект найноўшага фармату модуля ідэнтыфікацыі абанента атрымаў назву nanoSIM. Памер мініяцюрнай навінкі 12×9 міліметраў. Нанасімкі на 60 працэнтаў больш кампактныя за традыцыйныя SIM, а таксама на 30 працэнтаў меншыя і на 15 працэнтаў танчэйшыя ў параўнанні з самымі мініяцюрнымі на сённяшні дзень модулямі фармату microSIM.

Цяпер распрацоўка праходзіць тэсціраванне ў аператараў усяго свету. Распрацоўшчыкі nanoSIM адзначылі, што пры выкарыстанні адаптара да nanoSIM, яна можа прымяняцца і на стандартных SIM-слотах.

Распрацоўка павінна прайсці працэс па стандартызацыі ў Еўропе ўжо да канца бягучага года, а першыя ўстройствы, якія будуць мець функцыю падтрымкі nanoSIM, павінны з’явіцца ў продажы ў наступным годзе.

Як запэўніваюць прадстаўнікі кампаніі Giesecke & Devrient, за кошт свабоднага месца нанасімка дасць магчымасць ствараць яшчэ больш тонкія і кампактныя тэлефоны, захоўваючы пры гэтым хуткасць бесправадной сувязі на ранейшым узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?