Незалежны эканаміст Сяргей Чалы стаў сапраўдным лідарам думак у Беларусі: яго прагнозы актыўна абмяркоўваюць, яго праект «Эканоміка на пальцах» у эфіры tut.by ідзе на ўра, а сустрэчы з эканамістам людзі наведваюць як на лекцыю, канцэрт і сяброўскія дыялогі за куфлем піва.

Якую музыку слухае Сяргей Чалы?

«Мой набор будзе выпадковы: цяжка абраць тры кампазіцыі — іх агромністая колькасць, — кажа Чалы. — Вось, напрыклад, песня Дзюка Элінгтана It Don’t Mean a Thing у выкананні Элы Фіцджэралд стала сапраўднай асновай для сучаснага джаза — яна ўся выканана ў джазе: і тэкст, і мелодыя, і імправізацыі.

The End гурту The Doors. Тут і так усё зразумела. Гэта ж унікальна: рок Усходняга ўзбярэжжа злучаецца з творчасцю вялікага амерыканскага паэта Джыма Морысана — а першае выкананне гэтай песні, калі яны выключылі ўсё святло і запісвалі вакал пры свечцы? Тут галоўнае — тэкст, але і музыка прыўкрасная.

Since I’ve Been Lovin’ You — гэта найлепшы блюз які мне даводзілася чуць. У Led Zeppelin дваістая сітуацыя: асабліва на ранніх альбомах шматлікія іх песні былі перапрацоўкамі чужых ці плагіятам. Аднак спалучэнне гітары і вакала ў гэтай песні, а таксама традыцыі блюзу і цяжкага, сучаснага гітарнага гуку робіць яе непаўторнай. Як казаў персанаж фільма «Скрыжаванне»: «Блюз — гэта калі добраму чалавеку дрэнна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?